X-PLODE
KARATKIEVIČ
Please read carefully
Ты мой ясны хлеб і каханы май,
Песня продкаў, нашчадкаў палі,
Без цябе, не з табой — не патрэбен мне рай
На душы. Ў небясі. На зямлі.

Гэта радкі з верша Уладзіміра Караткевіча. На першы погляд выглядае як рамантычнае прызнанне каханай дзяўчыне. Так, сапраўды прызнанне. Але не дзяўчыне, а беларускай мове.

Мова і наша гісторыя – база, на якой будуюцца амаль усе творы аўтара. Караткевіча называюць стваральнікам беларускага гістарычнага рамана. Яго тэксты апісваюсь не толькі асобных людзей, але і цэлыя эпохі. У сваіх творах Караткевіч паказвае: беларускі народ, нягледзячы на гістарычныя пакуты і шматлікія выпрабаванні, застаўся народам вялікай
душы і светлага розуму, не страціў свайго аблічча.

Менавіта творчасць Уладзіміра Караткевіча і філасофія яго твораў была пакладзена ў тэматычную капсулу KARATKIEVIČ.

Кожная мадэль — гэта асобны твор і герой твора. Загорскі - светлая, шляхецкая мадэль з каласамі. Стах — чорная, змрочная мадэль з канямі. Альшанскі — містычная і поўная таямніц мадэль са спадчынай.

Галоўныя мэты стварэння капсулы KARATKIEVIČ — папулярызаваць чытанне кніг па-беларуску і распавесці пра творчасць Уладзіміра Караткевіча праз абутак.

Чытайце. Чытайце на мове. Чытайце ўважліва!
Перайсцi да мадэлi
Перайсцi да мадэлi
Перайсцi да мадэлi
Стах — Дзікае паляванне
караля Стаха
Герой
Вучоны-фалькларыст Андрэй Беларэцкі трапляе ў маёнтак Балотныя Яліны. Домам валодае маладая жанчына Надзея Яноўская — апошняя прадстаўніца некалі магутнага шляхецкага роду. Андрэй адразу становіцца сведкам самых незвычайных здарэнняў. Вызначылася, што дом і наваколле поўныя прівыдаў і старых містычных легенд.

З бібліятэчнай кнігі Андрэй даведваецца пра гісторыю караля Стаха і радавое пракляцце Яноўскіх. У пачатку XVII ст. Стах Горскі, у жылах якога цякла каралеўская кроў, вырашыў дабіцца незалежнасці навакольных зямель і стаць іх каралём. Аднак дасягнуць гэтага Стаху не давялося: ён быў забіты сваім сябрам Раманам Яноўскім, якога незадоўга дагэтуль выратаваў ад смерці. З-за гэту здраду кароль Стах наклаў праклён на род Яноўскіх да 20-га калена, а маладая гаспадыня маёнтка Надзея і ёсць апошняе 20-е пакаленне.

Андрэй вырашыў дапамагчы дзяўчыне і хутка сам пабачыў дзікае паляванне караля Стаха — прывід змрочных маўклівых вершнікаў, якія бязгучна скачуць праз непраходную дрыгву.

Галоўным героем аповесці з’яўлецца Андрэй Беларэцкі, але ж постаць караля Стаха — гэта той стрыжань, які надае настрой усяму твору: напружанаць, моц, характар і містычнасць.
фірмовая капсульная
нашыўка на языку
подпіс мадэлі імем
героя на задніку
графічныя
сымбалы твора
на бакавой
паверхні
кантрасная белая
падэшва
натуральная скура з
тэкстыльнымі ўстаўкамі
вусцілка з эфектам
памяці memory foam
вусцілка з
графічнай выявай
па твору
Перайсцi ў каталог
Цытаты з твора
«Вы ведаеце, як падвышае і ўзмацняе чалавека веданне таго, што на яго нехта пакладаецца, як на каменны мур».
«А мова ягоная?! Я як пачуў, дык мяне быццам па сэрцы цёплай рукой нехта гладзіць».
Загорскі — Каласы пад
сярпом тваiм
Герой
Яшчэ дзіцём бацькі аддалі маленькага князя Алеся Загорскага на “дзядзькаванне”. Гэта стары беларускі звычай, калі дзяцей-шляхцічаў на некалькі год перадавалі на выхаванне ў сялянскую сям’ю. Так юнакі вывучаліся шанаваць зямлю і людзей, ставіцца з павагай да цяжкай працы.

Разам з Алесем мы праводзім 10 год. Назіраем за станаўленнем поглядаў, пошукам сябе і месца ў жыцці, пражываем разам спрэчкі з сябрамі і першае каханне.

Вобраз Загорскага вельмі актуальны для сучасных людзей. Ён вучыць нас цаніць гонар і годнасць чалавека, не прыніжаць іншых і самому ні перад кім не прыніжацца, ведаць гісторыю і ашчадна адносіцца да духоўнай спадчыны сваіх продкаў.

Гэты твор – глыбокi аповед пра беларускае жыццё у сярэдзіне 19 стагоддзя, калі пытанне адмены прыгоннага права стаіць надзвычай востра. Загорскі ў ім – сімвал мужнасці, чэснасці, адказнасці за свае словы, любві да радзімы і свайго народа, прыклад сапраўднага інтэлігента.
фірмовая капсульная
нашыўка на языку
сымбалы сялянства
і мужнасці з
твора на задніку
натуральная скура з
тэкстурнымі ўстаўкамі
з нубука
цытаванне твора на
баковай паверхні
вусцілка з эфектам
памяці memory foam
вусцілка з
графічнай выявай
па твору
Перайсцi ў каталог
Цытаты з твора
«Звычайна ў людзей так. Першае — гэта я, другое — сям’я, родны дом, трэцяе — родны горад, чацвёртае — родная краіна, пятае — родная Зямля, роднае Чалавецтва. І кожны любіць сам сябе, амаль усе — сям’ю, большасць — родны горад, частка — радзіму. І толькі адзінкі любяць чалавецтва. Па-сапраўднаму, а не на словах...»
«Калі чалавек, кожны чалавек, вельмі захоча зрабіць другому хоць маленькае дзіва — свет зробіцца светам дзіваў».
«І з вострым пранікненнем у праўду ён зразумеў, што няма шчасця ў тым, калі толькі цябе кахаюць. Кахаць – вось што было шчасце! І гэта не толькі з жанчынамі. Гэта і ў любові да людзей. Шчасце было — аддаваць».
Альшанскі — Чорны
замак Альшанскі
Герой
Альшанскія былі ледзь не самым багатым родам у Беларусі. Але толькі пэўны перыяд. Прыблізна сто год. Да гэтага часу і пасля яго — ну звычайная магнацкая фамілія, як усе.

Паступова ўсё затухае і прыходзіць ў заняпад. У тыя смутныя часы князь Вітаўт Хвёдаравіч Альшанскі крадзе каштоўнасці паўстанцаў, але знянацку памірае. Застаецца толькі апісанне з месцазнаходжаннем скарбаў.

На роду Альшанскіх будуецца ўвесь твор: яны скарб скрадаюць і хаваюць, яны яго ў сучасны час і шукаюць. У гэтай гонцы апошні нашчадак Альшанскіх спаборнічае з пісьменнікам Антонам Космічам. Хто знойдзе скарб і ці знойдзе яго ўвогуле? Трэба браць кнігу і чытаць. Чытаць з асалодай, асэнсавана і ўважліва!
фірмовая капсульная
нашыўка на языку
подпіс мадэлі імем
героя на задніку
спліт
натуральнай і
штучнайскуры
кантрасная белая
падэшва з прастрочкай
вусцілка з эфектам
памяці memory foam
цытаванне твора на
баковай паверхні
графічныя сымбалы
твора на бакавой
паверхні
вусцілка з
графічнай
выявай па твору
Перайсцi ў каталог
Цытаты з твора
«...і слухаў музыку мовы, і піў, і не мог напіцца».
«Не губляйце адзін аднаго. Згубленага не знойдзеш».
«Я не ведаў, як выглядае мой родны дом, пакуль не выйшаў за ягоныя муры. Я не ведаў, што такое шчасце, пакуль не прайшоў безданяў бяды...»
«З невялікай хлусні часам нараджаецца непапраўнае».
Хто такi
Караткевіч?
Уладзімір Караткевіч — беларускі пісьменнік, публіцыст, паэт, перакладчык і драматург, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры. Стаў першым беларускім пісьменнікам, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыва.
Уладзімір з самага ранняга дзяцінства цікавіўся гісторыяй, асабліва гісторыяй Беларусі. Хлопчык навучыўся чытаць ужо ў тры з паловай гады, крыху пазней навучыўся пісаць, а ствараць свае першыя вершы пачаў у шэсць гадоў. Ад свайго дзеда Ўладзімір чуў шмат беларускіх народных легенд і паданняў, і, дзякуючы яму, пакахаў гісторыю і прыроду. Многія апавяданні дзеда сталі крыніцай яго будучых твораў.
Уладзімір Караткевіч пісаў пра гісторыю свайго народа, яго мастацтва, культуру, духоўнае жыццё і аказаў прыкметны ўплыў на развіццё гэтых сфер у Беларусі.
drozdovich